Мараканец прыехаў на матч сваёй зборнай у Калінінград і паспрабаваў патрапіць у Літву.
Пры спробе перасекчы расейска-літоўскую мяжу ён патануў. Пра гэта выданню «Клопс» паведамілі сябры і сваякі загінулага.
Гэтую інфармацыю выданню пацвердзілі і ў расейскіх сілавых структуру.
Паводле іх, 28 чэрвеня двое грамадзянаў Марока спрабавалі пераплыць Нёман, каб нелегальна эміграваць у Літву. Адзін з мужчынаў не даў рады з плынню і патануў.
Цела загінулага знайшлі на беразе ракі ў Літве. Мараканца, які выжыў, затрымалі на расейскай тэрыторыі і ўжо дэпартавалі на радзіму.
Пасля матчу ЧС-2018 Іспанія – Марока на расейска-польскай мяжы зафіксавалі каля 50 спробаў афрыканцаў незаконна трапіць на тэрыторыю Еўразвязу.
НМ, belsat.eu, фотаздымак Kai Pfaffenbach/ Forum