Максім Галкін жартаваў з Лукашэнкі на «Славянскім базары»


Папулярны тэлевядоўца на адкрыцці фестывалю прызнаўся ў любові беларускім гледачам, сярод якіх быў кіраўнік Беларусі ды міністр культуры Расеі Уладзімір Мядзінскі.

Свой выступ гумарыст пачаў з жартаў на тэму санкцыяў Захаду ды «вахтавага метаду» ўлады Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева.

Пасля гэтага артыст перайшоў да жартаў пра самога Лукашэнку, адзначыўшы, што не ўпэўнены, ці выпусцяць яго пасля гэтага з Віцебску.

«Кожны раз, калі я прыязджаю, я гляджу ў інтэрнэце пра тое, як вы працуеце над тым, каб вашая краіна была такая чыстая і ў такім парадку. Пры гэтым мне падаецца, што ў вас ужо ўсё ў парадку. І дарогі прамыя, і ўсё чыста. А я ўключаю, і вы ўсё роўна знаходзіце, дзе ўсё ж такі яны яшчэ не дапрацавалі. І вы іх і так і сяк. І яны ўсе стаяць… Вы гэткі малайца», – сказаў Галкін Лукашэнку.

Галкін таксама распавёў Лукашэнку свой новы жарт.

Лукашэнка пасля чарговых разборак наконт таго, што недзе непарадак, заехаў са сваймі двума міністрамі ў рэстаран. Падыходзіць афіцыянт і пытаецца, што ён хоча, вегетарыянскае меню альбо мясное.

– Я буду мяса, – адказвае Лукашэнка.

– А гародніну? – пытае афіцыянт.

– А гародніна таксама будзе мяса, – адказаў Лукашэнка.

Рэакцыю кіраўніка Беларусі зафіксавалі камеры – Лукашэнка напаказ усміхаўся і смяяўся з жартаў расейскага парадыста.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў