Макей незадаволены пазіцыяй ЕЗ, у тым ліку і пераразмеркаваннем сродкаў


Кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей раскрытыкаваў рашэнне ЕЗ, паводле якога запланаваныя раней сродкі з сумесных з урадам праектаў пойдуць на развіццё грамадзянскай супольнасці. Макей лічыць, што гэтыя грошы выдаткоўваюцца на замежныя «ваяжы апанентаў існай улады», піша БелТА.

Сёння кіраўнікі дыпламатычных місіяў Еўразвязу і дзяржаў-сябраў ЕЗ, Вялікай Брытаніі, Швейцарыі і ЗША сустрэліся з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем.

Уладзімір Макей.
Фота: belsat.eu

Дыпламаты заходніх краінаў запыталіся ў беларукага міністра пра планы ўладаў адносна выканання патрабаванняў Канстытуцыі і міжнародных абавязкаў у пытаннях правоў і свабодаў, а таксама вяршэнства права. Пасля размовы, у якой закраналіся ў тым ліку спыненне затрыманняў, гвалту і бесчалавечнага абыходжання з мірнымі пратэстоўцамі, вызваленне ўсіх палітвязняў, правядзення свабодных і справядлівых выбараў пад незалежным назіраннем, Макей раскрытыкаваў пазіцыі сваіх суразмоўцаў. Выказаўся міністр і пра намер ЕЗ спыніць праекты ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва.

«Калі нам казалі, што гэтыя праекты разлічаны на развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, мы падтрымлівалі такія пачынанні. Але цяпер бачым, што тыя сродкі, якія выдаткоўваліся на рэалізацыю праектаў (цяпер гэтыя праекты, як нам было сказана, спыняюцца), перанакіроўваць на ваяжы апанентаў існай улады, якія цяпер курсуюць па замежжах. Калі ласка, няхай гэта будзе на сумленні тых, хто ініцыюе такія рэчы», – сказаў Макей.

Беларускі міністр таксама распавёў, што ЕЗ перастане фінансаваць у тым ліку і «Беларускі Чырвоны Крыж», такім чынам нібыта Захад дзеліць беларускую грамадзянскую супольнасць на «белых» і «чорных».

Hавiны
Нам 13 гадоў! Узгадваем 2020 год разам з «Белсатам»
2020.12.10 10:05

 

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў.
Стужка навінаў