Макей назваў галоўны вынік візіту ў Менск памочніка Трампа


Уладзімір Макей. Фота – Міхаіл Цярэшчанка / ТАСС / Forum

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў вынікі візіту ў Менск памочніка прэзідэнта ЗША ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джона Болтана.

«Я думаю, што самы галоўны вынік гэтага візіту – гэта тое, што бакі пастараліся пачуць адзін аднаго і дамовіліся аб тым, што такі дыялог павінен быць працягнуты і ў перспектыве», – цытуе міністра афіцыйная старонка МЗС ў «Facebook’у».

Уладзімір Макей заклікаў не шукаць ніякіх канспіралагічных змоў за самім фактам візіту Джона Болтана.

«Ніхто нікога не заклікаў далучыцца да чаго-небудзь ці адысці ад каго-небудзь ці ад чагосьці. Былі шчырыя дыскусіі адносна сітуацыі ў нашым рэгіёне, сітуацыі ў свеце, дыскусіі па пытаннях бяспекі, па пытаннях сусветнай гандлёва-эканамічнай супрацы, па пытаннях развіцця двухбаковых стасункаў», – адзначыў міністр.

Hавiны
Джон Болтан пра стасункі ЗША з Беларуссю: «Існуюць істотныя складанасці»
2019.08.29 18:20

Паводле яго, у пытанні двухбаковых стасункаў бакі абмеркавалі «досыць прадметна і канкрэтна», у тым ліку закранулі і нязручныя пытанні, пытанні, якія выклікаюць пэўную заклапочанасць у ЗША.

«Мы дамовіліся, што трэба працягваць дыялог, не сыходзіць ад вострых тэм, а спрабаваць знайсці вырашэнне тых пытанняў, якія ляжаць на паверхні», – заявіў кіраўнік МЗС.

У прыватнасці, беларускія ўлады заявілі пра жаданне «раўнапраўнай гандлёва-эканамічнай, палітычнай, гуманітарнай і іншай супрацы і ўзаемадзеяння».

ВІДЭА
Пасля сустрэчы з Болтанам Лукашэнка пайшоў збіраць кавуны (відэа)
2019.08.29 21:17

МГ belsat.eu

Стужка навінаў