Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся каля турэцкіх курортных гарадоў Бодрум і Мармарыс у 16 кіламетрах ад грэцкай выспы Кос. Землятрус з магнітудай 6,7 меў не менш за 6 афтэршокаў магнітудай ад 4 да 4,7.
Цяпер вядома пра больш за 160 пацярпелых, 2 загінулых на востраве Кос. Шпіталізаваныя некалькі жыхароў гораду Мугла і каля 70 чалавек атрымалі траўмы ў Бодруме.
Беларускі МЗС сочыць за сітуацыяй і гатовы дапамагчы турыстам. Звестак пра ахвяры сярод беларусаў не паступала.
ДР belsat.eu