Магілёўскія чыноўнікі папрасілі прабачэння ў цыганоў


У Магілёве цыганы сустрэліся з чыноўнікамі і кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай.

Учора ўвечары, 22 траўня, кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкаму запрасілі прадстаўнікоў цыганскай дыяспары прыйсці да іх на сустрэчу. Ужо сёння да чыноўнікаў прыехала каля 40 чалавек – жыхары мікрараёнаў Чапаеўка і Грабянёва.

На сустрэчу прыехала кіраўнічка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава

Сустрэча адбылася ў будынку Магілёўскага Аблспажыўсаюза. З Менску на сустрэчу прыехала кіраўнічка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава.

Сустрэча адбылася ў будынку Магілёўскага Аблспажыўсаюза

Цыганы сабралі подпісы пад калектыўным зваротам да прадстаўніка прэзідэнта па Магілёўскай вобласці, дзе апісалі сітуацыю: як да іх уламаўся АМАП, як іх збівалі і забіралі на содні. Але зварот гэты яны яшчэ не дасылалі.

У Магілёве цыганы сустрэліся з чыноўнікамі

Вядома, што не ўсе прадстаўнікі цыганскай дыяспары з двух вёсак пайшлі на сустрэчу з чыноўнікамі. Усе СМІ, якія спрабавалі трапіць на сустрэчу, не пусцілі – у тым ліку і дзяржаўныя медыі.

СМІ ў будынак не пусцілі

Сустрэча цягнулася гадзіну. Як стала вядома ад прадстаўнікоў цыганскай дыяспары, магілёўскія чыноўнікі папрасілі прабачэння ў цыганоў.

Наталля Качанава, Леанід Заяц і Міхаіл Русы

На сустрэчы таксама прысутнічаў кіраўнік Магілёўскага гарвыканкаму Уладзімір Цумараў, памочнік прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы, кіраўнік Магілёўскага аблвыканкаму Леанід Заяц.

Памочнік прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Русы

Як распавялі ўдзельнікі сустрэчы, на стале таксама стаялі таблічкі прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант і міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча – але іх не было, і таблічкі даволі хутка прыбралі.

На сустрэчу з чыноўнікамі прыехалі каля 40 чалавек з дыяспары

Нагадаем, пасля гібелі лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча ў Магілёве сілавікі массава затрымлівалі цыганоў ў магілёўскіх раёнах Чапаеўка і Грабянёва. Некаторыя затрыманыя скардзіліся на збіццё і абразы з боку міліцыі. Версію пра датычнасць ромаў да смерці Патаповіча неўзабаве зняпраўдзілі.

Вольга Васільева belsat.eu

Hавiны
«Накіруем звароты ў АБСЕ і ААН»: праваабаронцы збіраюць звесткі пра ціск на ромаў
2019.05.23 14:57

 

Стужка навінаў