Магілёўскага журналіста Антона Туркова пакаралі 15 соднямі арышту


Студэнта гісторыка-філалагічнага факультэту імя А.Куляшова Антона Туркова судзілі ў апошні дзень прыцягнення да адказнасці. Ён браў удзел у маршы 23 жніўня і суд над ім адбыўся роўна праз 2 месяцы – 23 кастрычніка.

Антона абвінавацілі ў актыўным удзеле ў несанкцыянаваным пікеце. Суддзя Аксана Ратнікава прысудзіла яму 15 содняў арышту.

«Я навучаюся на журналіста, таму сачу за падзеямі ў горадзе. Я не выступаў ні на чыім баку, мне проста было цікава, што адбываецца ў Магілёве. Тым больш, яшчэ да 9 жніўня я нармальна ставіўся да інфармацыйнай прасторы, але пасля 9 жніўня ў ёй з’явілася вельмі шмат хлусні і прапаганды. Таму мне было цікава ўбачыць падзеі сваімі вачыма», – патлумачыў Антон на судзе.

Антон Туркоў не толькі ідзе на дыплом журналіста, але ўжо працуе журналістам на гарадскім партале vmogileve.by. Вось што рэдакцыя напісала пра Туркова:

«Таленавіты і неардынарны. Яго цікавіць фатаграфія, гісторыя гораду і мастацтва, ён заўсёды гатовы да эксперыментаў і цікавых праектаў».

Антона Туркова затрымалі ля ўніверсітэту 21 кастрычніка і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд над ім адбыўся праз скайп.

ВВ Belsat.eu

Стужка навінаў