Мадэрнізацыя на Магілёўшчыне прынесла толькі страты


Больш за мільярд долараў інвестыцыяў у прадпрыемствы Магілёўскай вобласці так і не прынеслі чаканага выніку. Выдаткаваныя сродкі ў прадпрыемствы цэментнай, дрэваапрацоўчай, гарбарнай і хімічнай галін рэгіёну, не палепшылі стан заводаў і фабрык.

Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў, што ўсе інвестыцыйныя праекты праваліліся, піша Белта. У выніку магутнасці не выкарыстоўваюцца. А калі і ёсць поўная загрузка прадпрыемства, то яна неэфектыўная.

Сярод недахопаў, што выявіў КДК, назіраюцца цяжкасці з пагашэннем інвестыцыйных крэдытаў, складанасці са збытам прадукцыі створаных вытворчасцяў. У выніку апынулася, што дзейнасць прадпрыемстваў, якія правяралі кантралёры, неэфектыўная і стратная.

Беларуская прамысловасць – як чорная дзіра

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары