У адным з выданняў праграмы нашая шэф-кухары Вольга Прыгарава і Аляксандр Чыкілеўскі гатавалі мачанку для 12-разовага чэмпіёна свету па тайскім боксе і вакаліста гурта «Brutto» Віталя Гуркова.
Свініну рэжам брускамі і марынуем у мёдзе ды соевым соусе. На добра разагрэтай патэльні абсмажваем парэзаныя саломкаю цыбулю і перац, дадаем парэзаны ананас. На другой моцна разагрэтай патэльні абсмажваем свініну, пакуль яна не пачне кармелізавацца, пасля аб’ядноўваем мяса з гароднінай. Дадаем соусы «Піры-Піры» і «Чылі-світ», даводзім да кіпення.
Замешваем цеста для аладак. Узбіваем бялкі да пены, асобна – жаўткі з цукрам, у жаўткі акуратна дадаем смятану. Далікатна змешваем і дадаем бялкі. Затым паступова ўводзім муку з разрыхляльнікам, пакуль кансістэнцыя цеста не стане нагадваць смятану. На разагрэтай патэльні з алеем выпякаем аладкі з абодвух бакоў да румянай скарыначкі.
Мачанку падаем у гарнушках (гаршчочках), а аладкі – у мяшочках для аладак, каб заставаліся цёплымі.
Рэбры запячы да гатовасці, каб атрымалася залацістая скарыначка. Абсмажыць на алеі дробна парэзаныя цыбулю ды грудзінку. Дадаць ваду, спецыі і варыць 5-10 хв. Дадаць каўбасу і варыць да гатовасці каўбасы. Абсмажыць на сметанковым алеі муку, дадаць булён, у якім варылася каўбаса. Ўварыць і дадаць назад.
Нацерці бульбу і цыбулю на дробнай тарцы, дадаць муку і яйка, вымесіць і падсмажыць дранікі. На талерку наліць соус, на яго выкласці рабрынку, каўбасу і паліць падліўкай, побач выкласці бульбяныя бліны.
Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.