«Людзей папярэдзілі, каб яны не выходзілі». Як праходзіць пікет у падтрымку Ціханоўскай у Слаўгарадзе. ФОТА

Мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе, Магілёўская вобласць.
Фота: «Белсат»

Пікет на падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе праходзіў з 12.00 да 13.30 перад кінатэатрам «Радзіма». Давераныя асобы Ціханоўскай традыцыйна прапанавалі ўсім ахвочым выказацца ў вольны мікрафон, але такіх ахвочых знайшлося няшмат. Самыя смелыя падышлі да самой «Радзімы» – такіх было менш за сотню – а проста цікаўныя сачылі за пікетам на другім баку вуліцы праз дарогу.

«Людзі малайцы, што яны не пабаяліся проста выйсці, проста прыйсці на пікет. Бо іх учора папярэдзілі, што пікета не будзе, і тым самым хацелі сарваць нашу сустрэчу. Таксама ім адкрыта забаранілі хадзіць на такія імпрэзы, пагражаючы праблемамі на працы. Але гэтыя запужванні бессэнсоўныя: людзі ўсё роўна ведаюць пра пікет і, няхай, сюды яны не прыйшлі, але на выбарах падтрымаюць Святлану», – кажа давераная асоба Ціханоўскай Таццяна Сівачэнка.

Таццяна Сівачэнка.
Фота: «Белсат»

Прысутныя на пікеце жыхары Слаўгараду пацвердзілі, што ім тут увогуле быць забаронена, не тое, што выказваць сваё меркаванне. Не пабаяліся пераважна тыя, хто зараз застаўся без працы. Мужчыны адзначаюць, што ім надакучыла ездзіць на працу за мяжу, што яны хочуць быць дома з сямʼёй, жыць і працаваць на Радзіме.

«З гэтай Расеі колькі нашых жыхароў у труне вярнулася! А колькі падманутых, каму грошы за працу не сплацілі! Надакучыла, мы хочам перамен, мы хочам новага прэзідэнта», – сказаў жыхар Слаўгарада, які прыйшоў на пікет.

Мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе, Магілёўская вобласць. Фота: «Белсат»

Беспрацоўе і бяспраўе – галоўныя рэчы, якія хочуць змяніць жыхары Слаўгараду. «Я стамілася, што нам пагражаюць, што нам хлусяць і прымушаюць жыць так, як мы не хочам», – сказала жанчына з маленькім дзіцём на руках.

На думку мясцовай актывісткі Анжэлікі Калатазішвілі ў Слаўгарадзе дзейснага кіраўніка краіны падтрымліваюць толькі чыноўнікі і міліцыя, якія не хочуць губляць свае працоўныя месцы. «Усе мае знаёмыя, ну проста ўсе, яны супраць Лукашэнка, яны будуць галасаваць за Ціханоўскую, я ўпэўнена», – сказала Анжэліка Калатазішвілі.

Анжэліка Калатазішвілі.
Фота: «Белсат»

Жыхары Слаўгараду амаль не скарысталіся магчымасцю выказацца ў вольны мікрафон. Таму на пікеце выступалі самі давераныя асобы і сябры кампаніі «Страна для жизни», якія ў асноўным заклікалі «быць смялей». Некалькі аўто, калі праязджалі міма, падалі гукавы сігнал.

Мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе, Магілёўская вобласць. Фота: «Белсат»
Мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе, Магілёўская вобласць. Фота: «Белсат»
Мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе, Магілёўская вобласць. Фота: «Белсат»
Мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе, Магілёўская вобласць. Фота: «Белсат»
Мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе, Магілёўская вобласць. Фота: «Белсат»

Завяршыўся пікет сумесным выкананнем гімну кампаніі Ціханоўскай – песні «Разбуры турмы муры».

Увесь час вакол пікету патрулявалі 2 супрацоўніка міліцыі ў форме. Яны назіралі здалёк і не да каго не падыходзілі. Акрамя іх за хадой пікету сачыў і супрацоўнік у цывільным.

Сёння каманда Ціханоўскай правядзе яшчэ 2 пікеты: у Крычаве з 15:00 да 16:30 і ў Горках з 18:30 да 20:00.

Фота + Відэа
«Трэба вызваліць з турмы Ціханоўскага і пасадзіць туды Ярмошыну». Што казалі на мітынгу за Ціханоўскую ў Рагачове. ВІДЭА, ФОТА
2020.08.01 14:48
Мітынг у падтрыманне Святланы Ціханоўскай у Слаўгарадзе, Магілёўская вобласць.
Фота: «Белсат»

Вольга Васільева belsat.eu

Стужка навінаў