Незарэгістраваная кандыдатка ў дэпутаты Масгардуму, працаўніца Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль спыніла галадоўку пратэсту, што цягнулася з 13 ліпеня. Пра гэта яна сама абвесціла ў сацыяльных сетках.
По просьбе матери Алексея Миняйло я прекращаю голодовку. Алексей держит ее в солидарность со мной с позднего вечера 13…
Opublikowany przez Соболь Любовь Środa, 14 sierpnia 2019
Собаль патлумачыла, што робіць гэта па просьбе маці чальца яе каманды Аляксея Міняйла, які таксама абвесціў галадоўку ў знак салідарнасці, а потым быў арыштаваны паводле абвінавачвання ў масавых беспарадках.
Собаль падкрэсліла, што справа аб масавых беспарадках, гэтак сама як і справа супраць Фонду барацьбы з карупцыяй, сфабрыкаваныя.
«Гэтыя крымінальныя справы – атака на грамадства. Помста Сабяніна масквічам за тое, што патрабуюць свайго палітычнага прадстаўніцтва на выбарах у Масгардуму і не здаюцца», – кажа яна.
Нагадаем, галадоўку Собаль абвесціла ў знак пратэсту супраць нядопуску яе да выбараў у Масгардуму.
ІІ belsat.eu