У штаб Любові Собаль і ў студыю «Навальный LIVE» прыйшлі сілавікі


У цэнтр збору подпісаў незарэгістраванага кандыдата ў Масгардуму Любові Собаль уварваліся байцы праваахоўных органаў у масках і са зброяй.

У цэнтр збору подпісаў пачаўся ператрус, Собаль затрымалі. Перад гэтым Собаль паспела выйсці ў наўпроставы эфір.

«Я не баюся, я і надалей буду весці сваю палітычную дзейнасць», – адзначыла яна.

Собаль – адна з арганізатараў сённяшняга апазіцыйнага мітынгу ў Маскве.

Таксама сілавікі прыйшлі з ператрусам у студыю «Навальный LIVE», адкуль вядзецца трансляцыя мітынгу на праспекце Сахарава. Працаўнікоў затрымалі, тэхніку канфіскавалі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў