Да трагедыі дайшло ў федэральнай зямлі Гэсэн (Нямеччына).
Пілот не змог пасадзіць самалёт, паспрабаваў другі раз, але не змог набраць вышыню. У выніку лятак Cessna прабіў ахоўную агароджу, ля якой стаялі людзі.
Загінулі трое – дзве жанчыны і 10-гадовае дзіця. Восем чалавек атрымалі раненні, лётчык не пацярпеў. Падчас здарэння ён быў цвярозы.
Улады ўжо выказалі спачуванні сем’ям ахвяраў.
Распачатая крымінальная справа.