Лявон Вольскі выпусціў альбом «Hravitacyja»

Аўдыё

«Hravitacyja» Лявона Вольскага з’яўляецца канцэптуальным альбомам пра асноўныя стадыі жыцця чалавека – ад нараджэння да смерці. Трылогія распачата дыскамі «Hramadaznaūstva» (2014) і «Psychasamatyka» (2016).

Альбом «Hravitacyja» быў запісаны ў Вільні. Сродкі на запіс і выпуск збіраліся праз краудфандынг. Новы альбом даступны на шэрагу лічбавых пляцовак.

Артыст прэзентуе новы альбом 2 сакавіка ў менскім Prime Hall.

Лявон Вольскі выдаў першы сінгл з новага альбому «Гравітацыя»

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары