Лявон Вольскі выдаў першы сінгл з новага альбому «Гравітацыя»


Кранальны тэкст і традыцыйна якасная музыка. Праз жыццё ідзем поруч са сваймі сябрамі, роднымі, блізкімі, а потым губляем іх. Першы сінгл Лявона Вольскага з новага альбому«Гравітацыя» называецца «Зніклыя людзі». Здымкі да кліпу – ад майстра аператарскай працы Арцёма Лобача. Глядзім, слухаем, захапляемся.

Гэта першы сінгл з новага альбома Лявона Вольскага «Гравітацыя», на выданне якога музыка абвесціў збор сродкаў. Ахвяраваць можна ад двух еўра да двух тысячаў еўра, а кожнаму, хто ахвяруе грошы, аўтар абяцае бонусы, падарункі і ўдзячнасць. Лявон Вольскі:

«Паступова мы будзем раскрываць карты, і вы ўбачыце, што ў альбоме цэлая гама розных пачуццяў, настрояў, цэлая палітра розных фарбаў, як звычайна гэта бывае ў альбомах і ў жыцці таксама…»

Працяг размовы – у сюжэце.

Стужка навінаў