Лукашэнку падарылі лімоннае дрэўца і бульбу. Частку бульбы ён аддаў журналістам


Падчас наведвання ААТ «Азярыцкі-агра» ў Смалявіцкім раёне Аляксандру Лукашэнка падарылі лімоннае дрэўца і бульбу селекцыйных гатункаў. Пра гэта паведамляе БелТА.

Дырэктар арганізацыі Ніна Жалязнова распавяла Лукашэнку, што ў гаспадарцы вырашылі паспрабаваць вырошчваць і нетрадыцыйныя віды прадукцыі, у тым ліку шампіньёны і лімоны. Прадукцыю ў натуральным выглядзе прадэманстравалі кіраўніку дзяржавы.

Ніна Жалязнова падарыла Лукашэнку маладое лімоннае дрэўца. На ім ёсць як ужо амаль спелыя плады, так і завязі з кветкамі. Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем прыняў падарунак, адзначыўшы, што гэта лімоннае дрэўца будзе ў далейшым вырошчвацца ў ягонай цяпліцы.

Лукашэнку таксама прадэманстравалі розныя селекцыйныя гатункі бульбы, выведзеныя беларускімі навукоўцамі, узоры ўраджаю, выгадаванага непасрэдна ў гаспадарцы. Тут таксама не абышлося без прэзентаў, адзначае БелТА. Частку бульбы адправілася на пробу не толькі на кухню да Лукашэнкі, але, па просьбе кіраўніка дзяржавы, «экспанаты» раздалі і журналістам ягонага пулу.

КА belsat.eu

Стужка навінаў