Лукашэнка: «Такога ціску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час свайго незалежнага развіцця»


Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі найбуйнейшых дзяржаўных медыяў у Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь сутыкнулася адразу з пяццю пандэміямі. Пра гэта піша БелТА.

Лукашэнка налічыў пяць пандэміяў: медычную, вуглевадародную, эканамічную, палітычную і інфармацыйную.

«Трэба прызнаць, што такога ціску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час свайго незалежнага развіцця. Усе сплялося ў адзін вузел», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка таксама выказаўся супраць радыкальных рэформаў.

«Мы ў сярэдзіне 1990-х адышлі ад таго, што цяпер нам прапаноўваюць. Нам нават прапануюць вярнуцца ў 1994 год (што вельмі дзіўна) і ўзяць тую Канстытуцыю, якая была, – сказаў ён. – Вось чаго ні ў якім разе рабіць нельга – гэта вяртацца ў сярэдзіну 1990-х і браць тую Канстытуцыю, ад якой мы адышлі. Канстытуцыя – гэта асноўны звод. Гэта дакумент, які дае кірунак развіцця той ці іншай дзяржавы. Таму калі мы гаворым пра рэформы, «перамены», то гэта трэба пісаць перш за ўсё ў Канстытуцыі і развіваць у законах».

Hавiны
Віктар Бабарыка заклікаў збіраць подпісы за рэферэндум па змене Канстытуцыі
2020.06.19 20:33

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў