Кіраўнік Беларусі, наведваючы 27 верасня ў Менску прадпрыемства «Вітэкс», паабяцаў цалкам перайсці на касметычныя сродкі айчыннай вытворчасці.
«Усю імпартную (касметыку. – Рэд. Belsat.eu) павыкідайце і пастаўце, што мне трэба. Абяцаю, што ніколі (не буду карыстацца імпартнымі сродкамі. – Рэд. Belsat.eu)», – сказаў Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў ягонай Адміністрацыі.
Падарункі ён паабяцаў перадарыць.
Паводле Лукашэнкі, замежная касметычная прадукцыя не лепш за беларускую, а «прыкладна аднолькавая».
Кіраўнік дзяржавы даручыў максімальна спрыяць продажу айчыннай касметыкі як за мяжу, так і ў беларускіх крамах.
МГ belsat.eu