Вызваленне адбылося па пагадненні бакоў.
Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем вызваліў Наталлю Пяткевіч ад пасады памочніка прэзідэнта, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка краіны.
У 1994 годзе Наталля Пяткевіч пачала працаваць у Адміністрацыі прэзідэнта як вядучы спецыяліст. За 10 гадоў яна стала намесніцай кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. З верасня 2011 года Пяткевіч была памочніцай прэзідэнта.
Пяткевіч уваходзіць у спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС.
ЗК, belsat.eu