Лукашэнка выступіў на Плошчы Перамогі – кінуў камень у агарод Расеі, ЗША і Латвіі


Сямʼя кіраўніка краіны ўскладае кветкі да помніка на плошчы Перамогі. Злева направа: Аляксандр, Віктар, Мікалай і Дзмітрый Лукашэнкі.
Фота: Natalia Fedosenko/TASS/Forum

9 траўня Аляксандр Лукашэнка выступіў з прамоваю на Плошчы Перамогі ў Менску, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны. Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Перамогі і выступіў з крытыкай шэсцяў ветэранаў батальёнаў СС.

«Усім, хто сёння ўхваляе мітынгі неанацыстаў і шэсці састарэлых ваякаў з батальёнаў СС [праводзяцца ў Латвіі. – Заўв. Belsat.eu], варта прыехаць у Беларусь і пабываць у пасёлку Чырвоны Бераг, дзе быў такі канцлагер. Убачыць пранізлівы мемарыял няздзейсненых дзіцячых мараў», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Таксама Аляксандр Лукашэнка даў «наказ» ветэранам – «жыць».

Hавiны
Засталося 6250 ветэранаў. 25 % з іх жыве ў Менску
2019.05.09 09:51

«А вам, паважаныя ветэраны, як звычайна, ад мяне наказ – жыць! Сёння вы можаце ганарыцца сваймі дзецьмі і ўнукамі. Цяперашняе пакаленне вайскоўцаў свята захоўвае пераможныя традыцыі. Бо галоўны ўрок Вялікай Перамогі ў тым, што за мір трэба змагацца. Асабліва цяпер, калі ён знаходзіцца пад прыцэлам глабальнага тэрарызму і не толькі яго. Прычым усім разам, адзіным фронтам. Як гэта было тады, у далёкія саракавыя, калі ў шэрагах беларускага супраціву змагаліся тысячы антыфашыстаў з еўрапейскіх дзяржаваў: Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Аўстрыі, Францыі, Італіі і нават Нямеччыны. На жаль, у Еўропе сёння такога адзінства няма. Ідзе ўзмацненне ваеннай прысутнасці на нашых межах. Перакрэсленая Дамова аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці [пра спыненне дзеяння гэтай дамовы заявілі ЗША і Расея. – Заўв. Belsat.eu]. Але мы ўпэўненыя ў неабходнасці канструктыўнага дыялогу з усімі краінамі. Таму што мір – гэта жыццё», – сказаў кіраўнік Беларусі.

На Плошчу Перамогі Аляксандр Лукашэнка прыехаў з сынамі.

Лукашэнка з сынамі ўскладае кветкі на Плошчы Перамогі. Менск. 9 траўня 2019 г. Фота – Natalia Fedosenko/TASS

Варта адзначыць, што сёлетняе святкаванне Дня Перамогі ў Менску адбываецца без традыцыйнага вайсковага параду.

Hавiны
Лукашэнкі ўсклалі кветкі на Плошчы Перамогі. Фотафакт
2019.05.09 11:15

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў