У тэлеграме турэцкаму лідару кіраўнік Беларусі адзначае, што вынікі рэферэндуму «ўмацуюць незалежнасць Турцыі».
17 красавіка Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Рэджэпа Таіпа Эрдагана з «паспяховым правядзеннем рэферэндуму па ўнясенні зменаў у канстытуцыю», – падае прэсавая-служба кіраўніка дзяржавы.
«Выказаўшыся за канстытуцыйную рэформу, турэцкі народ падтрымаў намаганні дзейнай улады, накіраваныя на дасягненне эканамічнага росту, палітычнай стабільнасці і міру ў дзяржаве, – піша ў тэлеграме Лукашэнка. – Перакананы, што прынятае на рэферэндуме рашэнне будзе спрыяць далейшаму ўмацаванню суверэнітэту і незалежнасці Турцыі».
Лукашэнка разлічвае, што «супольнымі намаганнямі Беларусі і Турцыя і надалей будуць умацоўваць двухбаковае партнёрства ў інтарэсах сваіх народаў».
Увечары 16 красавіка Рэджэп Эрдаган заявіў пра перамогу на рэферэндуме па пераўтварэнні краіны ў прэзідэнцкую рэспубліку. Цяпер ён зможа застацца на пасадзе прэзідэнта да 2029 года.
ДД