Лукашэнка ўключыў Нацыянальны аэрапорт у склад Менску


Кіраўнік Беларусі падпісаў указ, якім змяніў межы Менску і Смалявіцкага раёну. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале і ўступае ў моц з 1 студзеня 2020 года.

У склад сталіцы ўключаць зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 321,56 га, якія размешчаны ў Смалявіцкім раёне.

«Белавія» абвесціла распродаж танных квіткоў

Яны належаць прадпрыемствам: «Нацыянальны аэрапорт Менск», «Штотц Агра-Сэрвіс», «Бацькоўская Ніва», «МА БЧ», «Менскаблдарбуд», «Менскаўтадар-Цэнтр», «Інвестыцыйнае фінансаванне», «АОІ Лагістык Парк», «Менскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407», «Менскаблгаз», «Белтэлекам», «Менскэнерга», «Смалявіцкі лясгас», «Аб’яднанне Менскмеліяводгас».

Гэтыя землі ўвойдуць у Кастрычніцкі раён Менску.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары