«Белавія» абвесціла распродаж танных квіткоў


Беларуская авіякампанія «Белавія» анансавала распродаж квіткоў паводле адмысловых тарыфаў. Ён пройдзе сёння, 16 кастрычніка, з 9:30 да 23:59.

Купіць квіткі можна на сайце авіякампаніі на даты з 1 лістапада па 10 снежня і з 15 студзеня па 29 лютага, паведамляюць vandrouki.by.

Hавiны
«Wizz Air» з Менску пакуль будзе лятаць толькі ў Будапэшт
2019.10.10 16:43

Колькасць квіткоў падчас распродажу абмежаваная. Змяніць іх або абмяняць будзе немагчыма. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння паводле тарыфу – 30 дзён. Выкарыстаць квіток трэба адпаведна чарговасці маршруту, пачынаючы з першага аэрапорту адпраўлення, названага ў білеце.

Напрамкі і цэны ў еўрах за палёт туды-зваротна з Менску:

Мілан – 97;

Рым – 110;

Барсэлона – 91;

Hавiны
У Барсэлоне праз пратэсты адмянілі 45 авіярэйсаў
2019.10.15 19:40

Прага / Будапэшт – 87;

Ларнака / Жэнева / Тэль-Авіў – 93;

Парыж – 122;

Лондан – 100;

Брусель / Варшава – 69;

Вільня – 43;

Гановэр – 95;

Берлін – 90;

Франкфурт – 113;

Стакгольм – 85;

Хельсінкі – 80;

Таллін – 76;

Рыга – 65;

Мюнхен – 107;

Краснадар / Сочы / Санкт-Пецярбург – 55;

Тбілісі – 84;

Батумі – 72;

Баку – 124;

Кіеў – 73;

Калінінград – 35;

Ерэван – 110;

Ашгабад – 104;

Масква Дамадзедава – 39;

Масква Жукоўскі – 29.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў