Лукашэнка сустрэўся з Кабаевай


Аляксандр Лукашэнка 6 сакавіка правёў сустрэчу з Алінай Кабаевай – алімпійскай чэмпіёнкай па мастацкай гімнастыцы з Расеі.

Сустрэча адбылася ў Палацы Незалежнасці пасля ўрачыстага адкрыцця ў Менску Палацу гімнастыкі. Гутарка працягвалася 1,5 гадзіны. Як паведамляе БелТА, Лукашэнка і Кабаева абмеркавалі апошнія падзеі ў спорце з акцэнтам на мастацкую гімнастыку.

Адзначым, што Аліна Кабаева не толькі алімпійская чэмпіёнка. Яна – старшыня савета дырэктараў холдынгу «Нацыянальная Медыя Група» і старшыня савет дырэктараў ЗАТ «Спорт-Экспресс». Паводле інфармацыі некаторых СМІ, Кабаева таксама з’яўляецца палюбоўніцай Уладзіміра Пуціна.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў