Лукашэнка: Спорт – гэта вайна


Лукашэнка ўручае ўзнагароды спартоўцам.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 26 лістапада ўручыў узнагароды спартоўцам і трэнерам па веславанні на байдарках і каноэ ды паставіў ім задачы на будучыню. Пра гэта паведамілі ў ягонай Адміністрацыі.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што спартоўцы павінны спаборнічаць перш за ўсё дзеля перамогі, а не дзеля грошай.

«А пасля перамогі прыходзь і патрабуй, што ты лічыш патрэбным: і грошы, і кватэры, і зямельныя ўчасткі, і іншае. Калі няма выніку, што можна сказаць людзям?» – заявіў ён.

Hавiны
Камітэт ВАДА раіць не пускаць Расею на Алімпіяды
2019.11.26 07:36

Паводле яго, калі будзеш любіць спорт, «тады ў цябе ўсё атрымаецца – і грошы будуць, і кватэра, і пашана, і павага». У якасці прыкладу ён прывёў Дар’ю Домрачаву і Івана Ціхана, якія «заўсёды ў краіне будуць падтрыманы».

У час размовы Лукашэнка закрануў і іншых відаў спорту, адзначыўшы, што канкурэнцыя павінна дапамагчы адрадзіць у Беларусі футбол.

«Я рады за Берасце [ФК «Дынама» з Берасце, які выйграў чэмпіянат краіны. – Рэд. Belsat.eu], што зʼявіліся валявая, канкурэнтная каманда, кіраўнікі, трэнеры. І не за дзяржаўны кошт. Прыйшлі – і перамаглі», – заявіў ён.

Hавiны
З «гарэлкай ад прэзідэнта». Віктар Лукашэнка асабіста павіншаваў берасцейскае «Дынама»
2019.11.25 07:33

Кіраўнік краіны звярнуў увагу, што спорт сёння не спаборніцтва і нават не бітва, «гэта вайна».

«Бо спорт стаў палітыкай. Як толькі ўбачылі недзе, калі гэта не амерыканец, можа быць, яшчэ не кітаец, дык пачынаюць прэсаваць», – адзначыў Лукашэнка.

На яго думку, спорт – гэта вайна без правілаў, дзе «ў палон не бяруць, груба кажучы, а расстрэльваюць адразу, нават не паспееш фінішнай стужачкі дасягнуць».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў