Лукашэнка прызначыў 35-гадовага гарадзенца на пасаду намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта


Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта гарадзенца Андрэя Свірыдава.

У 2001 – 2006 гг. Свірыдаў вучыўся на факультэце эканомікі і кіравання гандлем Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту. Пазней 35-гадовы гарадзенец працаваў кіраўніком камітэту эканомікі Гарадзенскага аблвыканкаму.

Адзіная сацыяльная сетка, у якой удалося знайсці Андрэя Свірыдава – «Аднакласнікі». Там у намесніка кіраўніка справамі прэзідэнта 53 сябра і некалькі фотаздымкаў са студэнцкіх часоў. У сацсетку ён заходзіць даволі рэдка. Апошні раз ён быў на «Аднакласнікі» летась у студзені.

Андрэй Свірыдаў (злева). Фота – «Аднакласнікі».

Старонка Андрэя Свірыдава ва «УКантакце» па ўсёй верагоднасці заблакаваная.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў