Лукашэнка прыехаў у Маскву на парад. І назваў яе «сталіцаю радзімы»


Разам з сынамі кіраўнік Беларусі прыехаў у Маскву на парад, прысвечаны Дню Перамогі. Ужо пасля імпрэзы ён пажадаў гасцям не хварэць і назваў Маскву «сталіцай радзімы». Відэазапіс з развітаннем быў апублікаваны ў Telegram-канале журналістаў крамлёўскага пулу агенцыі «РИА-Новости».

На сканчэнні параду, пасля слоў падзякі за прыезд, Аляксандр Лукашэнка раптоўна заявіў:

«У сталіцу радзімы прыехалі».

Ягоныя словы былі сустрэтыя наведнікамі параду бурнымі авацыямі. У адказ нават нехта крыкнуў: «Рыгоравіч, трымайцеся!». Лукашэнка праз пару секундаў адказаў на рэпліку:

«Пераможам, выстаім! Не хварэйце».

Лукашенко на параді в Москві. Фото: president.gov.by
Лукашенко на параді в Москві. Фото: president.gov.by
Лукашенко на параді в Москві. Фото: president.gov.by
Лукашенко на параді в Москві. Фото: president.gov.by

Парад, прысвечаны Дню Перамогі, мусіў прайсці ў Маскве 9 траўня, аднак быў перанесены праз пандэмію. У Менск жа парад адбыўся, аднак прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін туды не прыехаў.

Аднак Лукашэнка прыняў запрашэнне і разам са сваімі сынамі паехаў у Маскву.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў