Лукашэнка правёў нараду ў справе выбараў. Дату прызначаць у бліжэйшы час

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 траўня сабраў нараду па арганізацыі і правядзенні будучых выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Пра гэта піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў бліжэйшы час улады вызначацца з аптымальнай датай правядзення парламенцкіх выбараў, перадвыбарчыя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам, павінны распачацца ўжо ў жніўні.

«Патрабаванні да правядзення выбарчай кампаніі нязменныя. Гэта павінны быць сумленныя, справядлівыя выбары, без абмежаванняў, каб ні ў кога не было сумневаў у іх легітымнасці», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі палітычнымі поглядамі, але галоўныя прынцыпы павінны быць агульныя для ўсіх: незалежнасць краіны, стабільнае развіццё і рост дабрабыту беларускага народа.

«У чарговы раз падкрэсліваю, што выбары – гэта экзамен для ўлады, у першую чаргу на мясцовым узроўні. Менавіта на выканаўчай вертыкалі асаблівая адказнасць за палітычныя і эканамічныя працэсы ў рэгіёнах падчас электаральнай кампаніі. Стаўце задачы, мабілізуйце людзей, не адкладвайце вырашэнне пытанняў на восень. Трэба рабіць усё цяпер», – адзначыў кіраўнік краіны.

Лукашэнка падсумаваў, што асноўная роля па асвятленні працы дэпутацкага корпусу і выкананых абяцанняў, а таксама выбараў, належыць сродкам масавай інфармацыі.

Лідзія Ярмошына: выбарчая кампанія была талерантная

СК belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны