Лідзія Ярмошына: выбарчая кампанія была талерантная

ВІДЭА

Школьная сталовая падчас выбараў.

Яўка выбарнікаў на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў перавысіла 77%, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Паводле ЦВК, у Беларусі прагаласавала 77,05% выбарнікаў. У Берасцейскай вобласці яўка склала 79,16%, у Віцебскай – 84,49%, у Гомельскай – 80,76%, у Гарадзенскай – 79,81%, у Менскай – 77,97%, у Магілёўскай – 82,26% і ў Менску – 61,41%. Паводле незалежных назіральнікаў, яўка значна завышалася чальцамі выбарчых камісіяў – на некаторых участках удвая і нават больш.

«Выбарчая кампанія была ў цэлым спакойная. Я б сказала – талерантная», – сказала Лідзія Ярмошына.

«Можна казаць пра тое, што ў нас абраныя будуць (я зусім у гэтым упэўненая, хоць, вядома, дадзеныя будуць ноччу) дэпутаты ва ўсе ўзроўні мясцовых саветаў. Прычым гэта будзе ў правамоцным складзе. Больш за тое, я ўпэўненая, што ўсюды, дзе выбары праводзіліся, па тых выбарчых акругах, яны адбыліся і далі вынік», – адзначыла старшыня ЦВК.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары