Лукашэнка пажадаў жанчынам на 8 сакавіка «здзяйснення ўсіх жаданняў»


Кіраўнік Беларусі павіншаваў жанчын з 8 сакавіка. Тэкст віншавання апублікавала прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

«Непараўнальнае хараство беларускіх жанчын, іх прафесійныя поспехі і перамогі праслаўляюць нашу Радзіму далёка за яе межамі. Вашы разуменне і падтрымка, цеплыня любячых сэрцаў натхняюць нас, мужчын, на новыя здзяйсненні.

Мы дзякуем вам за актыўны ўдзел ва ўсіх сферах жыцця грамадства, выхаванне юнага пакалення, уменне падтрымліваць спакой і дабрабыт у сям’і. Менавіта жанчыны робяць свет дабрэйшым, забяспечваючы яго духоўнае адзінства і стабільнасць. Жадаю вам моцнага здароўя, добрага настрою і здзяйснення ўсіх жаданняў», – гаворыцца ў віншаванні.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў