Лукашэнка: Калі Расея не пасунецца ў крэдыце на БелАЭС, Беларусь можа ўвесці санкцыі


Беларусь і Расея выпрацоўваюць шляхі ўрэгулявання сітуацыі з Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астравецкім раёне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 лютага ў Светлагорску.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што расейцы павінны былі ў 2018 годзе ўвесці першы энергаблок АЭС, а ў 2019-м – другі, «але сарвалі тэрміны, а там велізарныя штрафныя санкцыі», піша БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Сочы Уладзімір Пуцін заявіў, што дзяржаўны бюджэт РФ не гатовы да такіх выплатаў. На гэта беларускі кіраўнік прапанаваў скараціць адсотак паводле крэдыту да таго ўзроўню, як Расея будуе станцыі ў Венгрыі ды ў В’етнаме (дзесьці каля 3%).

«Мы не будзем уводзіць санкцыі, і гэта як раз тое на тое і прыйдзецца. І крэдыт, калі вы тэрміны сарвалі, мы пачнем выплачваць не праз два гады, а праз пяць. Лагічна? Лагічна. Няўтульна, нязручна, але вырашылі, што ў гэтым плане мы будзем дамаўляцца: іншага не дадзена. Ці мы ўводзім санкцыі за пратэрміноўку (а там вялікія грошы), або яны пасоўваюцца па крэдыце», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Масква адмовілася знізіць працэнтную стаўку па крэдыту на БелАЭС
2020.02.11 17:38

9 лютага першы віцэ-прэм’ер беларускага ўрада Дзмітрый Круты паведаміў, што Менск просіць адкласці час пачатку выплатаў па крэдыту. «Плюс мы просім, каб не несці дадатковыя нагрузкі, рассунуць тэрмін гэтага крэдыту і некалькі знізіць працэнтную стаўку, прывёўшы яе ў адпаведнасць прыкладна з тымі кантрактамі, якія існуюць у «Росатама» у іншых краінах», – сказаў Круты.

Але намеснік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак заявіў, што прапановы Менску наконт змены ўмоваў крэдыту на БелАЭС не могуць быць прынятыя.

Па ўмове крэдытнага пагаднення з Расеяй Беларусь павінна пачаць пагашаць крэдыт не пазней за 1 красавіка 2021 года. На 1 студзеня 2019 года Беларусь выкарыстала $ 3,4 млрд з крэдытнай лініі ад Расеі на $ 10 млрд.

Меркаванні
Атамная пастка для Лукашэнкі
2020.02.12 17:54

МГ belsat.eu

Стужка навінаў