Пятро Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка 27 лютага па тэлефоне абмеркавалі пытанні развіцця двухбаковых адносін.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.
«Суразмоўцы абмеркавалі актуальныя пытанні парадку дня беларуска-ўкраінскіх дачыненняў, у прыватнасці развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу і будучыя кантакты на вышэйшым узроўні», – гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнікі дзяржаў адзначылі важнасць належнай падрыхтоўкі да правядзення ў кастрычніку ў Гомлі Першага форуму рэгіёнаў Украіны і Беларусі. У гэтым кантэксце размова ішла аб інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічных і культурных складнікаў міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Апошні раз кіраўнікі Беларусі і Украіны асабіста сустракаліся ў лістападзе мінулага года ў ААЭ.
КА, belsat.eu