Лукашэнка і Курц адчынілі помнік аўстрыйскім ахвярам нацызму ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец»


У мемарыяльным комплексе «Трасцянец» адбылася ўрачыстая цырымоніі адкрыцця помніка аўстрыйскім ахвярам нацызму «Масіў імёнаў». На адкрыцці помніка прысутнічаў канцлер Аўстрыі дыпламаты і кіраўніцтва нашай краіны.

«Памяць пра тых, хто загінуў у барацьбе за свабоду і незалежнасць Радзімы, за вызваленне планеты ад карычневай чумы, памяць пра ахвяраў нацызму для нашага народа святая. Беражлівыя адносіны да яе стала часткай нацыянальнай ідэі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка краіны, усведамленне урокаў Другой Сусветнай вайны знаходзіць адлюстраванне і ў міралюбнай вонкавай палітыцы Беларусі, у паслядоўным і шчырым імкненні беларусаў унесці свой уклад у ўрэгуляванне канфліктаў, зніжэнне напружанасці праз садзейнічанне дыялогу і супрацы ў рэгіёне і свеце.

«Народы Беларусі і Аўстрыі, як і ўсе народы Еўропы, перажылі агульную крывавую трагедыю Другой Сусветнай вайны. Мільёны грамадзянаў нашых краінаў сталі ахвярамі нацысцкай палітыкі генацыду. Сёння нас аб’ядналі боль памяці і кліч сумлення, маральны і чалавечы абавязак, адказнасць за лёсы будучых пакаленняў», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц, які таксама прыняў удзел у цырымоніі, усталявалі запаленыя лампады каля манумента «Брама памяці». Пасля выступу перад прысутнымі кіраўнік Беларусі і кіраўнік аўстрыйскага ўраду пад гукі жалобнай музыкі ўсклалі кветкі да помніка «Масіў імёнаў» і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулых.

Прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі Аўстрыйскай Рэспублікі, прадстаўнікі габрэйскай грамадскасці, ветэраны таксама ўсклалі кветкі і камяні, сімвал смуткі ў габрэйскага народа, да падножжа манумента. Адмысловымі гасцямі на мерапрыемстве былі былыя вязні і семʼі загінулых.

Трасцянец і Курапаты. Паліткарэктныя кветкі і непаліткарэктныя крыжы

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары