Лукашэнка дазволіў шклозаводу «Нёман» не плаціць некаторыя падаткі да 2044 года


Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падпісаў Указ № 144, які тычацца працы шклозаводу «Нёман». Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У прыватнасці, Указ № 144 вызваляе прадпрыемства ад выплаты падатку на нерухомасць і зямельнага падатку на тэрмін з 1 красавіка 2020 па 31 снежня 2044 года.

Таксама шклозавод «Нёман» пры наяўнасці ўласнага капіталу будзе штогод ажыццяўляць эмісію акцыяў дадатковага выпуску ў кошт пагашэння запазычанасці перад «Белаграпрамбанкам», якая сфармавалася на 1 траўня 2020 года.

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання шклозаводу «Нёман», 17 красавіка 2020 года. Фота – president.gov.by

«Сума, на якую павялічваецца статутны фонд у сувязі з эмісіяй акцыяў, павінна быць не больш розніцы паміж коштам чыстых актываў і сумай статутнага і рэзервовых фондаў прадпрыемства і не павінна перавышаць 20% яго статутнага фонду», – адзначаецца на сайце Аляксандра Лукашэнкі.

Пры адсутнасці у прадпрыемства ўласных сродкаў для эмісіі акцыяў рашэннем Лукашэнкі «Белаграпрамбанку» будзе прапанавана даць адтэрміноўку да 1 студзеня 2041 года і растэрміноўку з 1 студзеня 2041 па 31 снежня 2044 года ў пагашэнні запазычанасці.

Частка аб’ектаў нерухомасці, якія належаць «Нёману», будзе бязвыплатна перададзена ва ўласнасць Лідскаму раёну.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў