Лукашэнка атрымаў у падарунак карціну з ягонай школай


Аляксандр Лукашэнка на VIII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) у Менску.
Фота: president.gov.by

На VIII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Аляксандру Лукашэнку ўручылі карціну з ягонай школай у Александрыі.

Старшыня ФПБ Міхаіл Орда падарыў кіраўніку Беларусі ад імя дэлегатаў зʼезда карціну, на якой намаляваная школа ў аграгарадку Александрыя, дзе калісьці вучыўся Аляксандр Лукашэнка.

«Адзін з будынкаў гэтай школы я папрасіў захаваць. Каб бачылі, у якіх умовах вучыўся першы прэзідэнт Беларусі. Калі мы атрымліваем веды, важна не тое, якая гэта школа, галоўнае – наколькі ты хочаш атрымаць гэтыя веды», – цытуе Аляксандра Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Лукашэнка падзякаваў за падарунак і паабяцаў павесіць яго ў Палацы Незалежнасці.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў