Лукашэнка адказаў NEXTA: Я ў сваім узросце – 15 кіламетраў з раніцы


Лукашэнка на паседжанні НАК.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі 19 лістапада падчас паседжання Нацыянальнага алімпійскага камітэту распавёў, як падчас нядаўняга візіту ў ААЭ бегаў штораніцы 15 км. Агулам, паводле Аляксандра Лукашэнкі, у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, ён актыўна трэнаваўся.

«Пачалі бегаць. Я ў сваім узросце – 15 кіламетраў з раніцы. Дыхаць няма чым, спякота несусветная. Вось бягу і думаю, як яны [беларускія спартоўцы. – Рэд. Belsat.eu] там, у Досе [на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Катары. – Рэд. Belsat.eu]. Цэлы тыдзень: раніцай трэнаванне дзве гадзіны ўвечары трэнаванне – ужо зусім іншы від спорту і лазня. Думаю: вытрымаю ці не вытрымаю. Праўда, напісалі, што я там паміраю«, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Між тым блогер NEXTA паведамляў, што кіраўнік Беларусі паляцеў у Абʼяднаныя Арабскія Эміраты для таемнага лекавання.

Адразу з аэрапорту ён нібы паехаў у прэстыжную клініку «Burjeel Hospital» у Абу-Дабі, дзе правёў некалькі дзён у VIP-крыле.

«Да Лукашэнкі дапускаюць толькі мясцовых лекараў, а яго дыягназ строга засакрэчаны», – перадаваў блогер словы чальца дэлегацыі.

Hавiны
Беларусь і ААЭ: што звязвае нас з краінай, дзе Лукашэнка застаецца ўжо 5 дзён
2019.11.05 17:59

Блогер адзначаў, што картэж Лукашэнкі бачылі і іншыя крыніцы на паркоўцы больніцы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў