Літва і Беларусь падпісалі пагадненне пра інфармаванне аб ядравых інцыдэнтах

Беларусь і Літва падпісалі пагадненне ў справе ранняга апавяшчэння пра атамныя аварыі і абмене інфармацыяй па аб’ектах атамнай энергетыкі і іх дзейнасці. Пра гэта паведамляе delfi.lt.

Пагадненне ў справе атамнай энергетыкі і аварыях на гэтых абʼектах падпісалі Дзяржаўная інспекцыя па бяспецы атамнай энергетыкі Літвы і Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі.

Бакі дамовіліся неадкладна абменьвацца інфармацыяй у выпадку ядравай аварыі і рэгістрацыі небяспечнага для здароўя выпраменьвання. У адпаведнасці з Канвенцыяй аб аператыўным абвяшчэнні пра ядравую аварыю, такія пагадненні паміж суседнімі краінамі зʼяўляюцца звычайнай міжнароднай практыкай.

«Нягледзячы на ​​гэта пагадненне, усе пытанні аб забеспячэнні абароны навакольнага асяроддзя і ядравай бяспекі, якія ўздымае Літва, надалей застаюцца. Літва патрабуе, каб Беларуская АЭС не была ўведзена ў эксплуатацыю, пакуль не будуць рэалізаваныя ўсе міжнародныя патрабаванні да аховы навакольнага асяроддзя і ядравай бяспекі», – паведаміла літоўскае ведамства.

Літва з моманту будаўніцтва АЭС у Астраўцы, выступае супраць узвядзення электрастанцыі.

На БелАЭС завезлі ядравае паліва

СK belsat.eu

Hавiны