Лідары G7 гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць Расеі


 

Па выніках другога дня саміту «Вялікай сямёркі» у італьянскай Таарміне, было апублікаванае камюніке, дзе гаворыцца, што лідары G7 гатовыя ўзмацніць санкцыі супраць Расеі.

«Санкцыі можна будзе адмяніць, калі Расея выканае свае абавязкі. Аднак, мы таксама гатовыя прыняць далейшыя санкцыйныя захады, каб павялічыць кошт, які павінна будзе заплаціць Расея ў выпадку адпаведных дзеянняў», – напісана ў дакуменце.

Лідары «Вялікай сямёркі» асабліва падкрэслілі, што працягласць санкцый наўпрост звязаная з поўным выкананнем расейскім бокам Менскіх пагадненняў датычна канфлікту на Данбасе.

КА, belsat.eu, фота Reuters

Стужка навінаў