Зміцер Сасноўскі, лідар вядомага гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» напісаў у сваім Facebook, што зʼехаў ва Украіну і цяпер знаходзіцца ў бяспецы.
Лідара гурта «Стары Ольса» Змітра Сасноўскага затрымалі за ўдзел у акцыі ў памяць Рамана Бандарэнкі 13 лістапада ў Клецку. 16 лістапада яму прысудзілі штраф у памеры 810 рублёў. А 18 чысла музыку пачалі шукаць міліцыянты. Зміцер напісаў, што каля яго падʼезду ходзяць невядомыя і шукаюць яго кватэру.
СК belsat.eu