Цягам 2018-га ў расейскім сегменце інтэрнэту свабода карыстальнікаў была парушаная 662 800 разоў.
Такія звесткі апублікаваныя ў справаздачы праваабарончай арганізацыі «Агора» «Свобода интернета 2018: делегирование репрессий».
Поўная версія дакладу ТУТ.
Паводле «Агоры», расейскія ўлады штодзённа блакавалі каля 1300 старонак. Кожныя 7 дзён расейскія суды выносілі абвінаваўчыя прысуды карыстальнікам інтэрнэту.
Часцей за ўсё блакаваліся сайты і выносіліся прысуды ў Маскве, Хабараўскай і Цюменскай вобласцях.
ЮВ, belsat.eu