28-30 жніўня ўмовы надвор’я ў нашай краіне будзе вызначаць заходняя перыферыя антыцыклону, які размяшчаецца над Цэнтральнай часткай еўрапейскай Расеі. У заходніх раёнах краіны адабʼецца ўплыў малаактыўны франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы, адзначаецца на сайце Белгідрамету.
28 жніўня чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу +10, + 16 градусаў, днём ад +22 і да ажно + 30 па паўднёвым захадзе.
29 жніўня пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +5 да + 12 градусаў, па захадзе да 16 вышэй за нуль; днём чакаецца +20 – + 27, па паўднёвым захадзе да + 29 цяпла.
30 жніўня па заходняй палове рэспублікі месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ад +8 да + 15 ноччу, у заходніх раёнах да + 18 градусаў; днём чакаецца ад +20 да +29 па паўднёвым захадзе.
СК belsat.eu