Легендарная лялька Барбі адзначае 60-годдзе


9 сакавіка легендарнай ляльцы Барбі споўнілася 60 гадоў. Першая Барбі ўбачыла свет 9 сакавіка 1959 года падчас Нью-Йоркскага кірмашу цацак, паведамляе «Reuters».

Першая лялька Барбі была апранутая ў чорна-белы купальнік, а яе кошт складаў усяго $ 3. Выпускам першых лялек займалася амерыканская фабрыка ў Вісконсіне. Цягам 60 гадоў у Барбі было больш за 200 вобразаў.

Ляльку выпускалі ў розных касцюмах: ад кухара да кандыдата ў прэзідэнты ЗША і канцлера Нямеччыны.

Лялька Барбі ў вобразе агента Скалі з серыялу «Сакрэтныя матэрыялы». Фота – barbie.mattel.com

Візуальныя змены лялек закранулі памер вачэй, колер скуры і валасоў. Некалькі разоў стваральнікі лялькі рабілі цацку максімальна падобнай да тых ці іншых рэальных персанажаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў