Дэпутат Сімферопальскага гарадскога савету Валерый Ільічоў напісаў верш, у якім ён заклікае абараніць Крым ад гомасексуалаў.
Пра гэта перадае крымскае выданне «Аргументы недели – Крым».
Ільічоў зачытаў верш на круглым стале, тэма якога гучала як «Пагроза традыцыйнай сямʼі – праект «Дзеці – 404». У сваім творы ён прапануе «засцерагчы дзяцей ад геяў», перакрыць людзям з нетрадыцыйнай арыентацыяй кісларод, а таксама біць іх «дакладна ў вока».
«Толькі разам мы здолеем іх маральна разграміць», – гаворыцца ў вершы дэпутата.
«Геев нам на дух не надо,
Всем трактатам их – «Табу»!
Гомосеки – это гадость,
Не нужны они в Крыму!
Толерантность надоела,
Так мы род переведем!
Мужеложство, как холера,
Заползает в Крымский дом!
Оградить детей от геев,
Кислород им перекрыть!
Только вместе мы сумеем,
Их морально разгромить!
Обратить к семье вниманье,
И традиции хранить!
Патриотов воспитанье,
Это наш Надежный Щит!
Гомосятину с экранов,
Сайты гнусные закрыть!
Почивать на лаврах рано,
Молодежь наш Долг хранить!
Никакого послабленья,
Бить как белку, точно в глаз!
И работа с молодежью,
Нам с лихвой труды воздаст!
Однополые придурки,
Не поганьте Белый свет!
Вас заждались уже в «дурке»,
Шлем мужской физкультпривет!»
Пасля таго, як дэпутат зачытаў паведамленне, зала апладзіравала Ільічову.
На сайце гарадскога савету Сімферопаля гаворыцца, што на круглым стале абмяркоўваўся праект «Дзеці-404». Удзельнікі сустрэчы гаварылі, што Крыму неабходная структура, якая бараніла б сямейную палітыку, а таксама абмяркоўвалі папулярызацыю сямейных каштоўнасцяў.
Дэпутат Валерый Ільічоў вядомы сваймі палітычнымі вершамі. Раней ён, да прыкладу, прысвяціў сваю «паэзію» крымскаму народнаму апалчэнню.
МЯ, паводле an-crimea.ru