Крыміналісты назвалі верагодную прычыну пажару ў Нотр-Дам-дэ-Пары


Адмыслоўцы, якія працуюць на месцы пажару ў саборы Парыжскай Божай Маці, назвалі верагодную прычыну інцыдэнту. Крыміналісты лічаць, што прычынай пажару з’яўляецца «праблема з электрыкай». Паводле іх версіі, крыніца ўзгарання быў размешчана ў аснове шпілю, перадае Le Parisien.

Пры гэтым эксперты не ўдакладнілі, якія насамрэч праблемы маглі стаць прычынай узнікнення пажару. Яны разглядаюць розныя варыянты – ад кароткага замыкання да няспраўнасці праводкі.

Паводле звестак МУС, пра наўмысны падпал не вядзецца. У ведамстве заявілі пра тое, што выратаваць апорныя канструкцыі сабора атрымалася «на працягу 15 хвілін» дзякуючы тушэнню знутры. Прыкмет наўмыснага падпалу пракуратура Парыжа не знайшла.

Пажар у Нотр-Даме пачаўся вечарам 15 красавіка і цягнуўся больш за 12 гадзін. У выніку абрынуліся шпіль і гадзіннік сабору, таксама згарэў практычна ўвесь дах. Пры пажары пацярпелі двое паліцэйскіх і адзін пажарны, усяго на месцы здарэння працавалі амаль 400 асобаў.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон паабяцаў сабраць сродкі і цалкам аднавіць будынак. Паводле яго словаў, гэта ўдасца зрабіць за пяць гадоў.

Аб’ектыў
Эманюэль Макрон: «Разам аднавіць Нотр-Дам – гэта частка лёсу Францыі»
2019.04.16 22:34

СК belsat.eu паводле rbc.ru

Стужка навінаў