Крэмль вельмі нервова рэагуе на падзеі ў Арменіі

ВІДЭА

Новы армянскі ўрад за першыя некалькі месяцаў пасля рэвалюцыі нанёс удар па алігархах. Гэта галоўнае дасягненне Нікола Пашыньяна. Што будзе, калі Беларусь і Расея не перастануць узбройваць Азербайджан? Чаму Ерэван дасылае сваіх жаўнераў у Сірыю? Інтэрв’ю з армянскім палітолагам Эдгарам Варданьянам.

Чаму Ерэван дасылае ў Сірыю сваіх жаўнераў, але ў сваёй унутранай палітыцы ўжо не азіраецца на Расею? Пра тое што ўдалося зрабіць ураду Нікола Пашыняна за першыя месяцы пасля рэвалюцыі інтэрв’ю з палітолагам Эдгарам Варданʼянам.

Адным з першых, хто павіншаваў Пашыняна з Днём Незалежнасці Арменіі быў Уладзімір Пуцін. Як цяпер выглядаюць адносіны паміж Расеяй і Арменіяй?

Гэтыя адносіны набываюць цалкам іншы сэнс. У прынцыпе, змяняецца змест, змяняецца фармат. Да рэвалюцыі гэтыя адносіны, можна сказаць, былі падобныя ў большай ступені на васальныя адносіны. Гэта не былі адносіны паміж роўнымі партнёрамі. Цяпер ужо новыя ўлады, рэвалюцыйныя, паводзяць сябе інакш.

Яны ўвесь час кажуць пра тое, што будуць гаварыць на роўных. Калі ёсць пэўныя праблемы, то будуць падымаць іх. І ўжо Арменія падымае гэтыя праблемы. Таксама вельмі важны момант – Арменія ў сваёй унутранай палітыцы ўжо не азіраецца на Расею. Расея – гэта не стрымліваючы фактар ва ўнутранай палітыцы.

Тым не менш гэта значны вонкавы чыннік. І наколькі я ведаю цяпер у Ерэване практычна кожны дзень праходзяць пратэсты супраць таго, каб армянскія салдаты паехалі ў Сірыю.

Так, але трэба адзначыць, што гэтыя пратэсты малаколькасныя. Нельга сказаць, што бываюць нейкія вельмі сурʼёзныя і магутныя акцыі пратэсту. Па-другое, мы павінны зразумець, што, у прынцыпе, гэта ў пэўнай ступені саступка, але не за кошт сваіх нацыянальных інтарэсаў. Гэта значыць, Арменія хоча паказаць Расеі, што, па-першае, яна па-сяброўску ставіцца да Расеі.

Што гэтая рэвалюцыя не паўплывае на тое, што гэтыя адносіны пагоршацца і гэтак далей. Наадварот адносіны палепшацца. Гэта пасыл Арменіі. Таксама Арменія гатова супрацоўнічаць з Расеяй у нейкіх пэўных сферах вельмі важных для Расеі. Але з іншага боку гэта выключна гуманітарная місія.

Там будуць сапёры і медыкі. Гэта значыць яны будуць ажыццяўляць выключна гуманітарную дзейнасць. І дапамога пойдзе суайчыннікам. Мы ўсе ведаем, што ў Сірыі шмат армянаў. Канкрэтна ў горадзе Алепа.

Гэта значыць, яны будуць дапамагаць грамадзянскаму насельніцтву?

Так, грамадзянскаму насельніцтву. Прычым менавіта этнічным армянам. Гэта дапамога Рэспублікі Арменія пад сцягам Рэспублікі Арменія, але ў супрацы з Расеяй. Чаму – таму што, зразумелая справа, гэта тэрыторыя кантралюецца сірыйскімі ўладамі, зразумела, што сірыйскія ўлады супрацоўнічаюць з Расеяй. Тут трэба дамаўляцца аб супрацы менавіта з Расеяй, калі трэба рабіць такога роду мерапрыемствы.

Давайце вернемся яшчэ ў Арменію. Што галоўнага атрымалася рэалізаваць за гэтыя чатыры месяцы, якія прайшлі з часу рэвалюцыі. Што галоўнага атрымалася ў новых уладаў? Хоць мы разумеем, што гэтая місія была вельмі складанай.

У першую чаргу трэба адзначыць легальны і легітымны ўдар па алігархам, па алігархіі ў цэлым. Можна сказаць, што ў нас цяпер няма прывілеяванага класа, прывілеяваных людзей. То бок, усе, у тым ліку і буйныя бізнесмены, пастаўленыя ў роўныя ўмовы. У Арменіі створаныя роўныя ўмовы для бізнесу, для палітычнай дзейнасці і тд.

Цяпер у нас выбары ў мэрыю Ерэвана, і створаныя роўныя ўмовы для ўсіх. Улады не ўжываюць адміністрацыйны рэсурс, не ўжываюць гвалту, розныя пагрозы, подкуп выбарцаў і гэтак далей. Усё тое, што было пры ранейшым рэжыме да рэвалюцыі.

Мы бачым станоўчы эфект. Нашых тэлегледачоў напэўна зацікавіць, як цяпер развіваюцца адносіны паміж Арменіяй і Беларуссю. Мы памятаем, што Аляксандр Лукашэнка досыць позна павіншаваў Пашыняна з выбраннем на пасаду прэмʼера. І мы ведаем, што Беларусь прадае зброю ворагу Арменіі – Азербайджану.

Гэтыя адносіны, у прынцыпе, такія ж як і з Расеяй. Арменія паказвае, што ёсць праблемы, і што гэтыя праблемы трэба вырашаць. Але з іншага боку, Арменія настроена канструктыўна. Гэта значыць, ніякіх варожых выпадаў у бок Беларусі, як і ў бок Расеі Арменія не будзе рабіць. Але калі гэтыя пытанні не будуць вырашаны, тады, магчыма, Арменія перагледзіць сваё стаўленне і свой удзел у інтэграцыйных працэсах.

Пра гэта наўпрост вядома не гаворыцца, але, у прынцыпе, гэта маецца на ўвазе. Вернемся да адносін Арменіі і Расеі: улады, Крэмль у цэлым, вельмі нервова рэагуе на тое, што цяпер адбываецца ў Арменіі. І ўжо некалькі разоў на ўзроўні міністра замежных справаў было сказана тое, што адбываецца ў Арменіі – гэта пераслед па палітычных матывах, што нельга чапаць папярэднія ўлады.

Крэмль паказвае, што людзі, у адносінах да якіх узбуджаныя крымінальныя справы, старыя ўлады, у тым ліку другі прэзідэнт Роберт Качаран – гэта нашыя сябры. Яны ўваходзяць у клуб так званых аўтарытарных лідараў на постсавецкай прасторы, іх нельга чапаць. Але Арменія кажа наступнае: што гэта не вашая справа.

Гэта значыць Арменія дае такі канкрэтны пасыл у бок Масквы, што мы са сваймі справамі будзем разбірацца самі, а вонкавую палітыку адпаведна мы будзем будаваць з нашымі нацыянальнымі інтарэсамі.

Інтэрвʼю паказалі ў праграме «Прасвет» з Алінаю Коўшык

Яшчэ ў праграме:

Лукашэнка надакучыў Пуціну. Чым Менску плаціць за расейскі рубель?

Літва ці Латвія: каго шантажуе Лукашэнка?

Глядзі таксама
Каментары