Крэдыты на нерухомасць патаннелі, але вырашыць кватэрнае пытанне надалей складана


Банкі ў нашай краіне ў лістападзе знізілі стаўкі па крэдытах на нерухомасць. Некаторыя фінансавыя ўстановы знізілі стаўку нават на паўтары адсоткі. Атрымаць крэдыт на жытло можна ў шасці банках краіны, піша TUT.by.

Цяпер у Беларусі крэдыт на набыццё або на будаўніцтва жылля можна атрымаць на 12 – 13,18 %. Банкі выдаюць грошы на 20 гадоў, але патрабуюць, каб уласны першапачатковы ўзнос складаў 10 – 30 %.

Для таго, каб узяць крэдыт у памеры 30 тысяч долараў, заробак павінен складаць ад 1500 рублёў. І то пры ўмове, што ў крэдытаатрымальніка няма іншых крэдытаў, растэрміновак і няпоўнагадовых дзяцей. Пры гэтым штомесяц на працягу 20 гадоў кліент банку павінен сплочваць каля 1000 рублёў.

Забудоўнікі і гандолы: 3 праколы падчас набыцця новай кватэры

 

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары