Кожны беларус выдаткоўвае на харчы $ 75 на месяц


Белстат падлічыў, колькі беларусы выдаткоўваюць на харчаванне.

Штомесяц крамы ў Беларусі прадаюць харчоў у сярэднім на Br 12,5 трлн. У разліку на аднаго жыхара гэта Br 1,3 млн на месяц (каля $ 75). Лічбы падае выданне Ej.by са спасылкаю на Белстат.

Сярод харчоў, якія набываюць беларусы, 80 % – тавары айчыннай вытворчасці. Высокія долі продажаў імпартных тавараў назіраюцца ў выпадках, калі гэтыя тавары не вырабляюцца ў Беларусі: садавіна (89,9 %), раслінны алей (76,5 %), рыба (60,9 %).

У той жа час сельскагаспадарчую прадукцыя наша краіна актыўна экспартуе: гэта каля 13 % усяго беларускага экспарту. Беларусь – лідар сярод краінаў СНД па вытворчасці на аднаго жыхара бульбы, мяса і малака. Па вытворчасці яек Беларусь займае другое месца пасля Украіны.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў