Пасля рэкорднага падзення кошт амерыканскай нафты WTI зноў пачаў расці.
Кошт ф’ючарса на амерыканскую нафту маркі WTI з пастаўкай у траўні вярнуўся да станоўчага значэння. На 07:10 паводле Менскага часу на біржы NYMEX яна вырасла да $ 1,40. Чэрвеньскія фʼючарсы WTI падаражэлі да $ 21,33.
Чэрвеньскія фʼючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent на біржы ICE ў Лондане гандлююцца па цане $ 25,39 за барэль. Травеньскія кантракты скончыліся, паведамляе РБК.
Кошты на нафту амерыканскай маркі WTI абрынуліся да рэкордна нізкай адзнакі і ўпершыню ў гісторыі сталі адмоўнымі.
Распаўсюд каронавірусу, закрыццё межаў і ўвядзенне каранціну ў многіх краінах выклікалі рэзкае падзенне попыту на нафту. У выніку гэта прывяло да таго, што травеньскія кантракты ў ЗША на нафту WTI каштавалі мінус $ 2 за барэль. Абваліліся кошты травеньскіх ф’ючарсаў на нафту WTI і на лонданскай біржы. Спачатку кошты тут знізіліся амаль на 100 % да 0,01 долара ЗША за адзін барэль, а затым таксама сышлі ў мінус.
Гэта самы нізкі паказнік з пачатку гандлю фʼючэрсамі ў 1983 годзе.
МГ belsat.eu