Консул Польшчы Ярослаў Ксёнжэк: «Справы мусяць пачакаць, пакуль не зменіцца сітуацыя з эпідэміяй»


Консульства Польшчы ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Праца генеральнага консульства Польшчы і візавага цэнтру ў Горадні часова прыпыненая. Генеральны консул патлумачыў, у якім парадку, у якіх выпадках і хто менавіта ўсё ж можа звярнуцца ў консульства.

Паводле словаў спадара Ярослава Ксёнжэка, праца кансулату прыстасоўваецца да ўмоваў, уведзеных у Польшчы ў сувязі са станам эпідэмічнай пагрозы. На практыцы гэта азначае вельмі моцнае абмежаванне ў абслугоўванні асобаў.

Генеральны консул РП Ярослаў Ксёнжэк. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

У асобных выпадках дапускаецца абслугоўванне ўласнікаў карты паляка ці асобаў, якія працуюць у Польшчы. Усе пытанні вырашаюцца пасля тэлефанавання: асоба можа прыйсці ды ў адмысловым модулі паразмаўляць з прадстаўніком консульства праз шкло, каб пазбегнуць персанальнага кантакту.

«У сувязі з цяжкой сітуацыяй мы былі вымушаныя прыпыніць дзейнасць, звязаную з выдачай візаў і картаў паляка, – тлумачыць спадар Ксёнжэк, – бо папросту няма эфектыўных метадаў ізаляцыі зацікаўленых асобаў, якія звяртаюцца ў кансулат, і супрацоўнікаў самога кансулату. Датычыць гэта і справаў юрыдычных, грамадзянскіх, якія, на жаль, мусяць пачакаць да часу максімальна станоўчых пераменаў у сітуацыі з эпідэміяй».

Ярослаў Ксёнжэк таксама звярнуў увагу на падтрыманне польскім урадам усіх палякаў, якія з тых або іншых прычынаў апынуліся за мяжой. Ва ўсім свеце для ахвотных вярнуцца ў Польшчу арганізоўваюцца вылеты.

Консульства Польшчы ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

«З Горадні, зразумела, вылетаў няма, але да нас звяртаюцца асобы, якія прыехалі ў Горадню ці на Гарадзеншчыну, у тым ліку праз бязвіз, яшчэ да сітуацыі з вірусам. Цяпер, у сувязі з закрыццём мяжы, яны маюць праблемы з вяртаннем, бо няма транспартных сродкаў. Калі няма свайго аўтамабіля, людзі фактычна ў безвыходным стане. Гэтым асобам мы таксама будзем імкнуцца дапамагчы», – падкрэсліў генеральны консул Польшчы.

Hавiны
«Усё стаіць мёртва». На заходняй мяжы – кіламетровыя чэргі фураў
2020.03.16 11:29

АК, фота Васіль Малчанаў belsat.eu

Стужка навінаў