Коля Лукашэнка выйграў раённую алімпіяду па хіміі


Як паведамляе TUT.BY, Мікалай Лукашэнка заняў першае месца на раённай алімпіядзе і цяпер рыхтуецца да абласнога этапу, які пройдзе з 13 па 17 студзеня ў Менску.

Раней пра поспехі малодшага сына ў хіміі ў інтэрвʼю «Эхо Москвы» распавядаў Аляксандр Лукашэнка.

Мікалай Лукашэнка вучыцца ў Астрашыцка-Гарадоцкай сярэдняй школе Менскага раёна. Раённы этап алімпіяды па хіміі для дзевяцікласнікаў праходзіў 22-23 лістапада 2019 года на базе гэтай жа школы. У ёй бралі ўдзел 22 чалавекі. Яны выконвалі тэставыя заданні, вырашалі задачы і праводзілі хімічны эксперымент.

У выніку Мікалай Лукашэнка заняў першае месца. Ён, а таксама яшчэ адзін вучань Астрашыцка-Гарадоцкай школы (у яго другі вынік) будуць удзельнічаць у абласным этапе алімпіяды па хіміі сярод навучэнцаў 9-х класаў. Падрыхтоўкай да алімпіяды яны займаюцца з настаўніцай хіміі вышэйшай катэгорыі Галінай Макаравай. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзіла дырэктарка школы Наталля Бельмач.

Рэспубліканскія прадметныя алімпіяды праводзяцца ў 9-11-х класах і праходзяць у чатыры этапы – на школьным, раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. Перамога на «рэспубліцы» ў 11-м класе эквівалентная 100 балаў на ЦТ альбо дае права без экзаменаў паступаць на спецыяльнасць, звязаную з прадметам, па якім праходзіла інтэлектуальнай змаганне.

Перамога на завяршальным этапе алімпіяды ў 9-м класе гарантуе школьніку ўдзел на «рэспубліцы» ў наступным годзе.

Аб’ектыў
Каманда Аляксандра ды Мікалая Лукашэнак хоча ў 13 раз выйграць свой жа хакейны турнір
2020.01.05 22:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў